Аднак, адзначыў Бурэль, узамен зьявіліся іншыя шляхі перавозу мігрантаў у Беларусь.
«Ёсьць доўгі сьпіс краінаў, адкуль ідзе паток людзей, якія перавозяцца паветраным транспартам у Менск і зь Менску да межаў, — цытуе Бурэля брусэльскі карэспандэнт Свабоды Рыкард Юзьвяк. — Ёсьць нацыянальная авіякампанія Беларусі „Белавія“, і ёсьць іншыя авіякампаніі. Мы зьбіраемся зьвязацца з усімі гэтымі краінамі, каб растлумачыць сытуацыю, скарыстацца ўсімі правамі, якія дае нам дзейнае палажэньне аб паветраным транспарце. І мы гатовыя ўвесьці санкцыі супраць нацыянальнай кампаніі Беларусі. І паспрабаваць пераканаць іншых, што яны, робячы гэта, проста займаюцца кантрабандай людзей. І мы спадзяёмся, што зможам спыніць гэты паток людзей».
Сёньня ў Люксэмбургу міністры замежных спраў краін Эўразьвязу абмяркоўвалі санкцыі супраць турыстычных кампаній, якія масава дастаўляюць мігрантаў з Азіі ў Беларусь. Абмяркоўваліся таксама далейшыя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі.