Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады заблякавалі сайт «Комсомольской правды в Беларуси»


Міністэрства інфармацыі закрыла доступ да сайту беларускай «Камсамолкі». Пры спробе зайсьці на kp.by зь Беларусі выдаецца стандартнае паведамленьне пра блякаваньне.

Калі набраць kp.by з-за мяжы ці праз VPN, зьяўляецца паведамленьне, што сайт недаступны. Імаверна, беларускі сэрвэр з сайтам адключылі, як гэта было ў выпадку з Tut.by і БелаПАН.

Напярэдадні КП апублікавала камэнтар аднаклясьніцы забітага Андрэя Зельцэра, у якім яна станоўча пра яго выказалася. Гэта выклікала абурэньне праўладных тэлеграм-каналаў.

Пасьля гэтага КП зьмяніла акцэнты ў матэрыяле.

Летась у жніўні пасьля асьвятленьня мірных акцый пратэсту КП страціла магчымасьць друкавацца ў Беларусі. Газэту таксама не ўключылі ў падпісны каталёг «Белпошты» на 2021 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG