Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міграцыйны крызіс: яшчэ адна сьмерць на беларуска-польскай мяжы


Мігранты на беларуска-польскай мяжы
Мігранты на беларуска-польскай мяжы

Польшча 23 верасьня завярнула ў Беларусь 271 мігранта, затрымалі 5 праваднікоў.

Памежная служба Польшчы паведаміла пра сьмерць яшчэ аднаго мігранта. Учора ўвечары арыштавалі групу імігрантаў з Іраку. Але адзін зь іх, нягледзячы на рэанімацыю патруля і брыгады хуткай дапамогі, памёр.

Раней было вядома пра сьмерць трох мігрантаў на польскім баку мяжы і аднаго на беларускім.

Усе спробы незаконна прабрацца ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі 23 верасьня былі спыненыя, акрамя таго, затрымалі пяць праваднікоў, якія дапамагалі мігрантам з тэрыторыі Польшчы, якімі аказаліся грамадзяне Іраку, Грузіі і Чэхіі.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба служба Памежнага камітэту Польшчы.

Рэкордны паказчык зафіксавалі 19 верасьня — 324 мігранты за суткі. У той дзень прэм’ер-міністар Польшчы заявіў, што «ў Беларусі звыш 10 тысяч, а можа, і больш асобаў, перамешчаных з Блізкага Ўсходу, пераважна з Іраку, а таксама з Сырыі, каб праводзіць гібрыдную атаку».

Тым часам Следчы камітэт Беларусі завёў крымінальную справу па фактах выяўленьня на мяжы мігрантаў, якія знаходзяцца ў цяжкім стане (ч. 3 арт. 159 КК (сьвядомае пакіданьне ў небясьпецы).

Падставай для справы стала знаходжаньне 19 верасьня ў лесапаласе на польскай мяжы 25-гадовага грамадзяніна Эгіпта, якога даставілі ў рэанімацыю.
Паводле інфармацыі СК, прыйшоўшы ў прытомнасьць, эгіпцянін расказаў, што яго затрымалі на тэрыторыі Польшчы разам зь сябрамі і выправадзілі ў Беларусь з прымяненьнем гвалту.

У паведамленьні СК не гаворыцца, якім чынам пацярпелы і яго сябры апынуліся на тэрыторыі Польшчы, дзе, зь іхных словаў, былі затрыманыя людзьмі ў форме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG