Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфляцыя ў Беларусі за год склала 10 працэнтаў


У жніўні 2021 году інфляцыя ў Беларусі склала 9,8% у параўнаньні з такім жа пэрыядам мінулага году.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Эўразійскага банку разьвіцьця.

«Рост цэнаў падтрымліваюць павышаныя інфляцыйныя чаканьні, глябальныя затрымкі паставак, а таксама тое, што падаражэлі харчаваньне і сыравіна на сусьветным рынку», — адзначаюць экспэрты банку.

Дадатковым інфляцыйным фактарам у наступныя месяцы можа стаць невысокі ўраджай збожжа. З улікам гэтых фактараў экспэрты банка чакаюць захаваньне гадавой інфляцыі на ўзроўні каля 10%. Гэта паказчык, паводле іх ацэнак, будзе трымацца да лістапада.

Сёлета сярод іншага істотна падаражэлі харчы. У ліпені інфляцыя ў Беларусі склала 0,07%, гадавы прырост спажывецкіх цэнаў — 9,8%. У параўнаньні са студзенем гэтага году, згодна з дадзенымі Белстату, буракі і морква падаражэлі ўтрая. У студзені буракі каштавалі 0,83 рублі за кіляграм, у ліпені — 2 рублі 61 капейку за кіляграм. Літар малака за сем месяцаў падаражэў на 3,2%, сьмятана — на 0,71%, кефір — на 2,6%.

У ліпені Нацыянальны банк Беларусі скарэктаваў свой прагноз па інфляцыі на 2021 год — да 9%. Першапачаткова ўлады разьлічвалі, што інфляцыя ў 2021 годзе не перавысіць 5%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG