Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас заняткаў па агнявой падрыхтоўцы ў выніку неасьцярожнага абыходжаньня са зброяй вайсковец нанёс сабе агнястрэльнае раненьне. На месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група, інфармуе Мінабароны.
У Беларусі штогод адбываюцца няшчасныя выпадкі з салдатамі, сёлета гэта ня першая гібель і для 72-га Аб’яднанага вучэбнага цэнтру. Менш за год таму, на пачатку лістапада 2020-га, там на палігоне загінуў курсант школы падрыхтоўкі мотастралковых і дэсантных падразьдзяленьняў.