Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Насычаная баявая падрыхтоўка». Мінабароны Беларусі патлумачыла нязвыкла раньні прызыў у войска


Беларускія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота
Беларускія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота

Сёлета адпраўка прызыўнікоў у войска пачнецца ў кастрычніку — на месяц раней, чым звычайна, пацьвердзілі агенцтву «Інтэрфакс» у прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.

Дачасную мабілізацыю ў ведамстве патлумачылі «надзвычай насычанай баявой падрыхтоўкай». Там удакладнілі, што на больш раньні час будзе перанесеная і прысяга.

«Гэта зьвязана перш за ўсё з насычанай баявой падрыхтоўкай сёлета ва Ўзброеных сілах. Апынуўшыся ў войску крыху раней, хлопцы пасьпеюць да пачатку асноўных працэсаў прайсьці курс пачатковай падрыхтоўкі, атрымаць неабходныя навыкі і адаптавацца ў складзе падразьдзяленьняў», — аргумэнтавалі такое рашэньне ў Міністэрстве абароны.

Тэрміны службы застаюцца ранейшымі, мяняецца толькі час адпраўкі ў войска — у кастрычніку замест лістапада.

Прызыўнікі без вышэйшай адукацыі ў Беларусі служаць 18 месяцаў, выпускнікі вышэйшых навучальных установаў — 1 год.

У адпаведнасьці з новай рэдакцыяй палажэньня аб парадку праходжаньня вайсковай службы, адрозна ад папярэдніх гадоў, цяпер маладым людзям даецца толькі адна адтэрміноўка на навучаньне ў ліцэях, каледжах ці ВНУ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG