NATO накіроўвае ў Літву групу экспэртаў, «каб дапамагчы Літве супрацьстаяць гібрыдным дзеяньням рэжыму Лукашэнкі», заявіў генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг у інтэрвію Reuters.
Паводле Столтэнбэрга, NATO лічыць, што «Беларусь ператварае міграцыю ў зброю».
Генэральны сакратар альянсу таксама выказаўся наконт вучэньняў «Захад-2021», якія маюць прайсьці на тэрыторыі Расеі і Беларусі з 10 па 16 верасьня:
«Мы раней бачылі, што колькасьць войскаў, якія ўдзельнічаюць у вучэньнях, значна перавышае заяўленую».
Столтэнбэрг заклікаў Расею да празрыстасьці. «Рэальнасьць такая, што з моманту заканчэньня „халоднай вайны“ Расея ніколі не адкрывала вучэньні для абавязковых інспэкцый», — сказаў генэральны сакратар NATO.