Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэцыянскі кінафэст: тэмы фільмаў з былога СССР — турмы, вайна, несправядлівасьць


Эмблема фэстывалю
Эмблема фэстывалю

Сёньня адкрываецца 78-ы Вэнэцыянскі кінафэстываль. У асноўны конкурс упершыню за 30 гадоў увайшла карціна ўкраінскага рэжысэра. Яна пра вайну на Данбасе.

Вэнэцыянскі кінафэстываль пачынаецца 1 верасьня. У асноўны конкурс, акрамя фільмаў Пэдра Альмадовара, Джэйн Кэмпіён, Паола Сарэнтына і іншых, увайшлі некалькі расейскіх і ўкраінскіх карцін. Расказваем пра некаторыя зь іх.

«Водблеск»

Валянцін Васяновіч — першы за апошнія 30 гадоў украінскі рэжысэр, які прадставіў фільм у асноўным конкурсе. Васяновіч вучыўся ў школе Анджэя Вайды.

Падзеі фільма адбываюцца на Данбасе. Украінскі хірург Сяргей трапляе ў палон да расейскіх вайскоўцаў. У палоне сутыкаецца зь пякельным, страшным і абыякавым сьветам. Пасьля вызваленьня вяртаецца дадому, дзе спрабуе аднавіць нармальнае жыцьцё з дачкой і былой жонкай, але пекла ўнутры.

Ва Ўкраіне прэм’ера заплянаваная на 2022 год. «У нас былі кансультанты, — кажа рэжысэр, — Мы кожную пазыцыю правяралі, і гэта моцна паўплывала на сам сюжэт. Напрыклад, нашым кансультантам па тэме „Ізаляцыі“ (турмы ў Данецку) быў Станіслаў Асееў, які там адседзеў два гады».

«Капітан Валкагонаў уцёк»

У конкурсе 2021 году ёсьць фільм з Расеі — «Капітан Валкагонаў уцёк» расейскіх рэжысэраў Наташы Мяркулавай і Аляксея Чупава, Гэта гісторыя капітана міліцыі, раптам абвешчанага злачынцам, які пусьціўся наўцёкі і ператвараецца ў ізгоя грамадзтва.

«Насарог»

У сэкцыі «Гарызонты» сёлета пакажуць крымінальную драму «Насарог» самага вядомага ўкраінскага палітвязьня Алега Сянцова, якую ён задумаў яшчэ да зьняволеньня і ўзяўся за працу над ёй адразу пасьля вызваленьня з расейскай турмы.

Дзікія дзевяностыя. Бандыт па мянушцы Насарог трапляе ў ціскі крымінальнага сьвету. Прататыпам героя фільма стаў адзін зь сяброў рэжысэра. Яго сыграў грамадзкі актывіст, у мінулым удзельнік Нацыянальнага корпусу, цяпер заснавальнік моладзевага руху «Гонар» Сяргей Філімонаў.

«Цэнзарка»

Ва ўкраінскай Адэсе, дакладней у адэскай жаночай турме, адбываецца дзеяньне яшчэ адной карціны ў конкурсе «Гарызонты» — сумеснага чэска-славацка-украінскага фільма «Цензарка (107 маці)» славацкага рэжысэра Пэтэра Кэрекеша. Гераіня фільма Леся, зрабіўшы злачынства па каханьні, апынаецца з нованароджаным дзіцем у турме.

«Мама, я дома»

У сэкцыі «Гарызонты Экстра» пакажуць расейскі фільм Уладзіміра Бітакова «Мама, я дома». Яго гераіня праводзіла адзінага сына на вайну ў Сырыю і атрымлівае вестку аб яго гібелі. У галоўнай ролі — Ксенія Рапапорт.

  • Барацьбу за «Залатога льва» павядуць, сярод іншага, фільмы: Пэдра Альмадовара «Паралельныя маці», Паола Сарэнтына «Рука Бога», Джэйн Кэпіён «Сіла сабакі», Пабла Ляраіна «Спэнсар» — пра лёс прынцэсы Дыяны, гішпанская камэдыйная драма «Афіцыйны конкурс» з Антоніё Бандэрасам і Пэнэлопай Круз, фэнтэзі Дэні Вільнёва «Дзюна» — экранізацыя першай часткі рамана Фрэнка Гербэрта ды іншыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG