Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі на мяжы зь Беларусьсю за дзень разьвярнулі 101 мігранта, у Літве — 19

абноўлена

Літоўскі памежнік на беларуска-літоўскай мяжы. Ілюстрацыйнае фота
Літоўскі памежнік на беларуска-літоўскай мяжы. Ілюстрацыйнае фота

Працягваецца крызіс, зьвязаны з масавым пераходам беларускай мяжы нерэгулярных мігрантаў, якіх спыняюць у Літве, Латвіі і Польшчы.

У Латвіі ў чацьвер на мяжы разьвярнулі 101 мігранта, нікога не затрымалі, паведаміла Delfi.

У Літве на мяжы разьвярнулі 19 мігрантаў, паведаміла LRT з спасылкай на Службу аховы мяжы. Дваім мігрантам дазволілі трапіць у Літву з гуманітарных прычынаў.

Сёлета ў Літву церазь мяжу зь Беларусьсю трапілі 4117 нерэгулярных мігрантаў, пераважна з Іраку. Пасьля таго, як Літва стала вяртаць мігрантаў у Беларусь, іх плынь павялічылася на мяжы з Латвіяй і Польшчай.

Латвія 10 жніўня абвясьціла рэжым надзвычайнай сытуацыі на мяжы зь Беларусьсю. З таго часу ў Латвіі затрымалі 174 мігрантаў, яшчэ больш — не прапусьцілі церазь мяжу. Усяго сёлета ў Латвіі затрымалі 352 чалавек, якія перайшлі мяжу зь Беларусі па-за пунктамі пропуску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG