Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Літвы вылецеў першы нерэгулярны мігрант – грамадзянін Іраку


Лягер для мігрантаў каля Руднікаў (Rūdninkai) непадалёк ад беларускай мяжы
Лягер для мігрантаў каля Руднікаў (Rūdninkai) непадалёк ад беларускай мяжы

12 жніўня ўвечары зь Вільні ў Стамбул з уласнай ахвоты вылецеў грамадзянін Іраку, які прыйшоў зь Беларусі ў Літвы па-за межамі пунктаў пропуску, паведаміў Delfi.

Ён прасіў у Літве прыстанішча, але не атрымаў яго. Пасьля гэтага вырашыў вярнуцца дадому, балазе дакумэнты ў яго былі.

Літоўскія ўлады далі яму 300 эўра і купілі квіткі на самалёт. Неўзабаве Літву пакінуць яшчэ 10 мігрантаў.

Сёлета ў Літву церазь мяжу зь Беларусьсю трапілі 4117 нерэгулярных мігрантаў, пераважна з Іраку. Пасьля таго, як Літва стала вяртаць мігрантаў у Беларусь, іх плынь павялічылася на мяжы з Латвіяй і Польшчай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG