Пра гэта паведамляе аўганская служба Радыё Свабода, адзначаючы, што паводле яе крыніцаў талібы падпалілі палац военачальніка і даўняга іх ворага Абдула Рашыда Дустума ў Шыбаргане і будынак адміністрацыі правінцыі Джаўзджан.
Тым часам прэсавы прадстаўнік Міністэрства абароны Аўганістану сказаў Бі-Бі-Сі, што ўрадавыя сілы ўсё яшчэ знаходзяцца ў горадзе і «ў найбліжэйшы час» ачысьцяць яго з талібаў.
Раней паведамлялася, што баевікі радыкальнага руху «Талібан» 6 жніўня захапілі горад Зарандж, сталіцу правінцыі Німроз у Аўганістане.
За апошнія тыдні баевікі руху «Талібан» імкліва прасунуліся наперад, захапіўшы вялікія абшары сельскай мясцовасьці, і цяпер нацэленыя на ключавыя гарады Аўганістану.