Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Талібан» упершыню за шмат гадоў захапіў сталіцу аўганскага рэгіёну


Ваеўнікі «Талібану»
Ваеўнікі «Талібану»

Баевікі радыкальнага руху «Талібан» захапілі першую за шмат гадоў сталіцу правінцыі Німроз горад Зарандж

Узяцьцё гораду на паўднёвым захадзе краіны можа стаць важнай сымбалічнай перамогай для руху, які да гэтага трымаў пад кантролем у асноўным маланаселеныя раёны.

Страту гораду з насельніцтвам 160 тысяч у пятніцу прызналі ўлады Аўганістану, паведамляе газэта The New York Times. Адзначаецца, што сілы «Талібану» амаль не сустрэлі супраціву. Перад штурмам мясцовым чыноўнікам і афіцыйным асобам дазволілі разам зь сем’ямі перайсьці іранскую мяжу, што побач з горадам.

Зарандж — сталіца самай маланаселенай правінцыі Аўганістану. Незадоўга да ўзяцьця гораду ўрадавыя войскі, які абаранялі яго, адышлі бараніць Лашкаргах — сталіцу суседняй правінцыі Гільменд. У аблозе цяпер яшчэ адна рэгіянальная сталіца — трэці ў краіне па велічыні горад Герат.

Заняцьцё талібамі Заранджу адбылося неўзабаве пасьля абвяшчэньня аб поўным вывадзе амэрыканскіх войскаў з Аўганістану. У ліпені агенцтва Reuters паведаміла са спасылкай на крыніцы, што амэрыканская выведка, ацэньваючы баяздольнасьць сілаў абароны краіны, дапускае падзеньне ўлады на працягу паўгода.

Паводле ацэнкі амэрыканскіх спэцслужбаў, сталіца краіны Кабул можа быць занятая талібамі ў дыяпазоне часу ад трох месяцаў да году пасьля вываду амэрыканскіх вайскоўцаў, паведамляла раней газэта Wall Street Journal.

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн вызначыў апошнім тэрмінам для вываду арміі 11 верасьня — 20-ю гадавіну найбуйнейшых тэрактаў у Злучаных Штатах, пасьля якіх амэрыканскія вайскоўцы пачалі апэрацыю ў Аўганістане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG