Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане талібы наступаюць на Герат, Кандагар і Лашкаргах


На поўначы Аўганістану, 2021
На поўначы Аўганістану, 2021

Узброеныя атрады руху «Талібан» увайшлі ў прымесьці Герата, паўмільённага адміністрацыйнага цэнтру аднайменнай правінцыі на захадзе Аўганістану

На поўдні краіны антыўрадавыя сілы спрабуюць заняць Кандагар і Лашкаргах.

Талібы кантралююць каля 50% тэрыторыі краіны, лічаць замежныя назіральнікі. Але самі прадстаўнікі руху кажуць, што ў іх пад кантролем знаходзіцца 80% тэрыторыі Аўганістану.

У Кандагары ў лягерах уцекачоў цяпер жывуць каля 11 тысяч сем’яў. Брытанская ВВС, спасылаючыся на ацэнкі дэпутата парлямэнту Аўганістану, паведамляе, што пагроза захопу горада экстрэмістамі «цалкам рэальная».

Паводле слоў дэпутата, «Талібан» мае намер зрабіць Кандагар сваёй часовай сталіцай. Калі падзе гэты горад, то ўрад страціць кантроль яшчэ над пяцьцю-шасьцю правінцыямі ў паўднёва-заходнім рэгіёне.


ЗША плянуюць цалкам вывесьці свае войскі з Аўганістану да канца жніўня 2021 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG