Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джордж Буш-малодшы: вывад войскаў ЗША з Аўганістану стане катастрофай для жанчын і дзяўчынак гэтай краіны


Джордж Буш-малодшы
Джордж Буш-малодшы

Экс-прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-малодшы заявіў, што рашэньне адміністрацыі Джо Байдэна аб вывадзе амэрыканскіх войскаў з Аўганістану будзе мець «неверагодна дрэнныя» наступствы, піша Голас Амэрыкі.

Буш даў інтэрвію нямецкай вяшчальнай кампаніі DW, якое было апублікавана празь некалькі дзён пасьля таго як прэзыдэнт Джо Байдэн паведаміў новыя дэталі вываду войскаў з Аўганістану.

Буш спаслаўся на прагрэс у становішчы жанчын і дзяўчынак у Аўганістане, які, паводле яго слоў, быў дасягнуты дзякуючы прысутнасьці амэрыканскіх войскаў.

«Неверагодна, як зьмянілася гэтае грамадзтва ў параўнаньні з жорсткасьцю Талібану, — заявіў ён DW. — А цяпер раптам, як я асьцерагаюся, аўганскім жанчынам і дзяўчынкам будзе нанесенае неапісальная шкода».

Адказваючы на пытаньне, ці зьяўляецца вывад войскаў памылкай, 74-гадовы Буш сказаў: «Думаю, што гэта так. Бо што я думаю, што наступствы гэтага будуць неверагодна дрэннымі. І таму мне сумна. Лора і я праводзілі шмат часу з аўганскімі жанчынамі. І яны напалоханыя».

Раней у гэтым месяцы Байдэн абвясьціў, што вайсковая місія ЗША ў Аўганістане завершыцца 31 жніўня.

«Мы прыйшлі ў Аўганістан не дзеля дзяржаўнага будаўніцтва», — заявіў ён, дадаўшы, што адказнасьць за вызначэньне сыстэмы кіраваньня краінай ляжыць выключна на аўганскім народзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG