Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус у шэф-рэдактара 6tv.by: машына КДБ з расейскімі нумарамі, просьба выдаліць сайт


Барыс Вырвіч, архіўнае фота
Барыс Вырвіч, архіўнае фота

Раней частка рэдакцыі магілёўскага парталу змушана пакінула Беларусь.

У кватэры шэф-рэдактара магілёўскага парталу 6tv.by Барыса Вырвіча прайшоў ператрус у рамках крымінальнай справы аб тэрарызьме, паведаміла БелаПАН рэдакцыя выданьня.

Сканфіскавалі ўсю тэхніку.

«Мяне адвезьлі ў Шклоўскі міжраённы аддзел КДБ у якасьці сьведкі ў крымінальнай справе. Іх цікавілі „дэструкцыйныя“ тэлеграм-каналы, наш сайт 6tv.by і дзейнасьць Беларускай асацыяцыі журналістаў. Яшчэ патрабавалі выдаліць сайт 6tv.by. Потым адпусьцілі, сказалі, што яшчэ выклічуць. Дарэчы, адна машына КДБ была з расейскімі нумарамі», — сказаў Вырвіч.

13 ліпеня ў рэдакцыі сайту 6tv.by прайшоў ператрус з канфіскацыяй тэхнікі. На наступны дзень галоўнага рэдактара Зьмітра Салаўёва выклікалі ў ГУБАЗіК.

18 ліпеня стала вядома аб выезьдзе за мяжу часткі рэдакцыі сайту. Салаўёў таксама пакінуў краіну праз пагрозу крымінальнага перасьледу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG