Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Алімпіядзе ў Токіё прайшлі першыя гульні, хаця афіцыйнага адкрыцьця яшчэ не было


Токіё
Токіё

Цырымонія адкрыцьця Гульняў-2020 у Токіё адбудзецца 23 ліпеня, але спаборніцтвы ўжо пачаліся. Зборныя Японіі і Аўстраліі ўжо правялі матч па мужчынскім сафтболе (палегчаная вэрсія баскетболу). Японія перамагла 8:1.

Паводле рашэньня прэфэктуры, з прычыны пандэміі матч праходзіў без гледачоў.

Сафтбол — упершыню ў праграме Алімпіяды ад 2008 году

Сафтбол на гэтых Гульнях зноў уключаны ў праграму Алімпіяды. Ён лічыўся алімпійскім відам спорту з 1996 па 2008 гады. Шэсьць зборных пазмагаюцца за адзін камплект алімпійскіх узнагарод.

Сытуацыя з ковідам застаецца сур’ёзнай

Паводле дадзеных групы валянтэраў Worldometer, ад пачатку эпідэміі ў Японіі выяўлена 844 014 тых, хто заразіліся, з дыягназам COVID-19 памерлі 15 060 чалавек. Насельніцтва краіны перавышае 126 млн чалавек.

Алімпіяда ў Токіё першапачаткова плянавалася на ліпень-жнівень 2020 году, але з прычыны COVID-19 была перанесеная і пройдзе з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 году. Назву «Токіё-2020» вырашылі захаваць.

Беларуская зборная

Ад Беларусі будуць выступаць 108 спартоўцаў — гэта самая нешматлікая прысутнасьць на летніх Гульнях за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Яны будуць выступаць у 20 відах спорту з 46.

Расейцы выступяць пад сьцягам Алімпійскага камітэту

У сувязі з санкцыямі Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) спартоўцы РФ выступяць на Гульнях не пад нацыянальным сьцягам, а пад сьцягам Алімпійскага камітэту Расеі (АКР). У выпадку іх перамогі будзе выкананы ня гімн РФ, а фрагмэнт Першага канцэрту Чайкоўскага.

Назвалі сталіцу Гульняў-2023

МАК назваў аўстралійскі Брысбэн месцам правядзеньня летніх Алімпійскіх гульняў 2032 году

  • Летняя Алімпіяда-2020 у Токіё пройдзе з 23 ліпеня па 8 жніўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG