8 лістапада Павал Латушка атрымаў апавяшчэньне варшаўскай пракуратуры аб завядзеньні крымінальнай справы. Апавяшчэньне прыйшло з аддзелу вайсковых спраў пракуратуры.
Справа заведзеная 23 кастрычніка «па факце накіраваньня ў пэрыяд з 27 па 31 ліпеня 2025 году ня менш як 10 супрацоўнікам НАУ паведамленьняў з прапановамі аб супрацы са спэцслужбамі Беларусі, якія выявіліся ў шантажы, спробах подкупу і фінансавай падтрымкі, прапаноў пачаць усё з „чыстага аркушу“ і г. д.»
Гэтыя дзеяньні кваліфікуюцца як дзеяньні супраць Рэспублікі Польшча, справа распачатая паводле артыкулу за шпіянаж. Вінаватым пагражае ад 5 да 30 гадоў пазбаўленьня волі.
Пра спробы вэрбаваньня Латушка паведаміў на прэс-канфэрэнцыі 31 ліпеня. У рамках працэдуры дазнаньня 1 кастрычніка ён даў паказаньні.
Таксама Латушка папрасіў беларусаў, якім прыходзяць падобныя пагрозы ад беларускіх спэцслужбаў, зьвяртацца ў Акруговую пракуратуру Варшавы і паведамляць пра гэта. Эпізоды могуць дадаць да цяперашняй справы.
Форум