Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, да прадаўца «Цудоўнай крамы», якая спэцыялізуецца на сувэнірнай прадукцыі, прыйшла арэндадаўца і сказала, што яе выклікалі ў Аршанскі райвыканкам і загадалі тэрмінова скасаваць дамову арэнды з уладальнікам крамы Ігарам Казьмерчаком.
Раніцай 14 ліпеня да Ігара Казьмерчака прайшлі сілавікі, пазьней стала вядома, што яго павезьлі на допыт у Віцебск.
Журналіста ўжо затрымлівалі 8 ліпеня, тады дома прайшоў ператрус. Праз трое сутак яго выпусьцілі з СІЗА.