Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі санкцыі супраць 16 грамадзян Беларусі і 5 установаў


Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць 16 грамадзян Беларусі і 5 установаў. Адпаведнае рашэньне апублікаванае на сайце Міністэрства фінансаў ЗША.

Сьпіс установаў, якія трапілі пад санкцыі ЗША:

  • Камітэт дзяржаўнай бясьпекі
  • Галоўнае ўпраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў
  • Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў
  • Упраўленьне ўнутраных спраў Берасьцейскага аблвыканкаму
  • Турма на Акрэсьціна ў Менску

Сьпіс грамадзян, якія трапілі пад санкцыі ЗША:

  1. Аляксандар Астрэйка — начальнік упраўленьня ўнутраных спраў Менскага аблвыканкаму (прызначаны 30 красавіка 2021), які раней займаў аналягічную пасаду ў Берасьці
  2. Міхаіл Грыб — начальнік упраўленьня ўнутраных спраў Менгарвыканкаму. Да кастрычніка 2020 году ўзначальваў упраўленьне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму
  3. Андрэй Гуржы — сябра Цэнтравыбаркаму
  4. Вольга Дарашэнка — сябра Цэнтравыбаркаму
  5. Сяргей Зубкоў — камандзір групы «Альфа» (спэцназ)
  6. Сяргей Каліноўскі — сябра Цэнтравыбаркаму
  7. Мікалай Карпянкоў — намесьнік міністра ўнутраных спраў, былы начальнік ГУБАЗіК.
  8. Сьвятлана Кацуба — сябра Цэнтравыбаркаму
  9. Натальля Качанава старшыня Савету Рэспублікі
  10. Аляксандар Ласякін — сябра Цэнтравыбаркаму
  11. Ігар Плышэўскі — сябра Цэнтравыбаркаму
  12. Марына Рахманава — сябра Цэнтравыбаркаму
  13. Іван Тэртэль —​ старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі
  14. Ірына Цалікавец — сябра Цэнтравыбаркаму
  15. Андрэй Швед — генэральны пракурор
  16. Натальля Эйсмант — прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі

Сёньня ж на пасяджэньні ў Люксэмбургу міністры замежных спраў Эўразьвязу зацьвердзілі чацьвёрты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі пакет санкцый супраць беларускага рэжыму.

Санкцыйны сьпіс складаецца з 78 чалавек і 8 арганізацый, якім замарожваюцца актывы і забараняецца выдача візаў у Эўразьвяз.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG