Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы прэзыдэнт Украіны назваў ключавую ўмову працягу перамоваў у Менску


Ленаід Краўчук
Ленаід Краўчук

Першы прэзыдэнт Украіны і кіраўнік украінскай дэлегацыі ў Трохбаковай кантактнай групе па Данбаса Леанід Краўчук назваў ключавую ўмову працягу перамоваў у Менску.

Ён лічыць, што перамовы ў беларускай сталіцы ня могуць працягвацца, пакуль там кіруе непрызнаны прэзыдэнт.

Пра гэта ён сказаў у інтэрвію YouTube-каналу «Ходзяць чуткі».


Як паведамляе РБК-Украіна, Краўчук заўважыў, што для захаваньня Менску як пляцоўкі для перамоваў у Беларусі павінны адбыцца новыя выбары прэзыдэнта.

«Калі пройдуць дадатковыя выбары, абяруць новага прэзыдэнта, дык калі ласка», — сказаў Краўчук, камэнтуючы магчымасьць вяртаньня да перамоваў у Менску.

Ён падкрэсьліў, што ня могуць быць перамовы ў краіне, дзе кіруе непрызнаны прэзыдэнт.

«Украінская дэлегацыя ў Менск не паедзе. Пры любых абставінах. Ну нельга, каб краіна, дзе самаабвешчаны прэзыдэнт прымяняе дыктатарскія рэпрэсіўныя мэтады кіраваньня... краіна не можа ў дадзенай сытуацыі быць пляцоўкай», — растлумачыў сваю пазыцыю Краўчук.

  • Раней кіраўнік украінскай дэлегацыі ў ТКГ Леанід Краўчук заявіў, што перамовы ТКГ па Данбу трэба перанесьці з Беларусі ў Швэйцарыю ці Фінляндыю. Ён таксама адзначыў, што на сёньня Беларусь не зьяўляецца нэўтральнай краінай у адносінах да Ўкраіны, а апошнія абмежаваньні на прамую сувязь зробяць немагчымым паездкі ў Менск.
  • Віцэ-прэм’ер, міністар па пытаньнях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны Аляксей Рэзнікаў заяўляў, што ўкраінская дэлегацыя больш ня езьдзіць у Менск на перамовы ТКГ. Гэта зьвязана з тым, што ў Беларусі нарастаюць антыўкраінскія настроі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG