У ведамстве адзначылі, што за той жа пэрыяд у прадастаўленьні грамадзянства адмовілі амаль двум тысячам чалавек. Паводле звестак МУС, прычынай адмоў стала наяўнасьць у людзей абмежаваньняў на ўезд у Расею, непагашаную судзімасьць, або выстленьне за гвалтоўную зьмену канстытуцыйнага ладу Расе.
У красавіку 2019 года Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб спрошчанай працэдуры выдачы пашпартоў РФ насельніцтву шэрагу тэрыторый Данбаса. Рашэньне выклікала жорсткую рэакцыю заходніх палітыкаў. Яны абвінавацілі расейскія ўлады ў далейшых спробах дэстабілізаваць сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны, дзе за час узброенага канфлікту з 2014 года забітыя звыш 13 тысяч чалавек.
Кіеў падкрэсьлівае, што працэс натуралізацыі ўкраінскіх грамадзян Расіяй зьяўляецца часткай «гібрыднай вайны», якую нібыта вядзе Масква, парушаючы тым самым сувэрэнітэт Украіны.