Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістка Наста Захарэвіч атрымала палітычнае прыстанішча ў Латвіі


Наста Захарэвіч з дыплёмам прэміі імя Алеся Адамовіча, 2019
Наста Захарэвіч з дыплёмам прэміі імя Алеся Адамовіча, 2019

Журналістка і блогерка Наста Захарэвіч атрымала палітычнае прыстанішча ў Латвіі.

«Я атрымала статус уцякачкі. Латвія дала мне палітычнае сховішча», — паведаміла Наста Захарэвіч у сваіх сацыяльных сетках.

Наста Захарэвіч пакінула Беларусь пасьля шэрагу затрыманьняў і адміністрацыйных арыштаў на 7 і 15 сутак за ўдзел у пратэставых акцыях, нагадвае Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Журналістка зьехала ў Латвію і некалькі месяцаў правяла ў лягеры для ўцекачоў.

Увосень 2019 году Наста Захарэвіч атрымала прэмію ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча. Яе ўганаравалі за цыкль публікацый на сайце Радыё Свабода і асьвятленьне праблемаў, зьвязаных з гвалтам і дыскрымінацыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG