Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БТ: За абразы загінулых у Баранавічах пілётаў затрымалі 20 чалавек


Месца катастрофы, 19 траўня 2020
Месца катастрофы, 19 траўня 2020

За абразьлівыя камэнтары ў адрас загінулых пілётаў супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі 20 чалавек, паведаміў тэлеканал «Беларусь-1».

Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за распальваньне варожасьці (арт. 130 КК).

БТ падкрэсьліла, што сярод затрыманых шмат удзельнікаў «пратэставага руху».

«Пра гэта сьведчаць і знойдзеныя ў іх сьцягі, і дэструктыўныя тэлеграм-чаты», — гаворыцца ў рэпартажы.

20 траўня знайсьці і пакараць аўтараў нэгатыўных камэнтароў загадаў асабіста Аляксандар Лукашэнка. Ён сказаў, што «гэта будучыя паліцаі, якія будуць паліць, забіваць, не шкадуючы нікога. Мы мусім ведаць іх у твар».

19 траўня ў двары жылога дому ў Баранавічах разьбіўся вайсковы самалёт Як-130 з двума лётчыкамі — Андрэем Нічыпарчыкам і Мікітам Куканенкам.

У сетках пісалі, што пілёты рыхтаваліся да авіяшоў на Дзень гораду. Некаторыя крытычна выказваліся наконт палётаў над горадам. Вядома, што на зямлі пацярпеў адзін жыхар. У прылеглых дамах выбух пашкодзіў сьцены і выбіў шыбы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG