«Малітва — гэта вялікая моц, якая дае сілы вытрымаць у любых жыцьцёвых сытуацыях. Молімся за ўсіх журналістаў, асабліва за каманду tut.by у гадзіну выпрабаваньняў», — напісаў каталіцкі герарх на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».
- 18 траўня дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю распачаў у дачыненьні да службовых асоб ТАА «Тут бай мэдыя» крымінальную справу за ўхіленьне ад падаткаў у асабліва буйным памеры.
- Сайт Тut.by 18 траўня заблякаваны. Такое рашэньне прыняло Міністэрства інфармацыі.
- На гэты момант вядома аб затрыманьні больш як 10 супрацоўнікаў tut.by, уключаючы галоўнага рэдактара Марыну Золатаву і генэральнага дырэктара ТАА «Тут бай мэдыя» Людмілу Чэкіну. Вядома, што Золатаву, а таксама яе намесьніцу Вольгу Лойку і журналістку Алену Талкачову адправілі ў ІЧУ на Акрэсьціна.