Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядома, дзе ўдава заснавальніка Tut.by Юлія Чарняўская: ні дома, ні ў шпіталі няма


Юлія Чарняўская, архіўнае фота
Юлія Чарняўская, архіўнае фота

Пасьля выпіскі са шпіталя Юлія Чарняўская дома не зьявілася і сувязі зь ёй няма, паведамляе дачка.

Дачка Юліі Чарняўскай Яўгенія паведамляе ў сацсетках, што яе маці дагэтуль ня выйшла на сувязь. «Са шпіталя яе выпісалі. Але мама ня дома. Мама не ў шпіталі. А дзе яна ад 11 раніцы?» — піша дачка.

Сувязь з удавой заснавальніка парталу Юрыя Зісера Юліяй Чарняўскай зьнікла каля 12-й гадзіны, яе мабільны тэлефон у той момант быў адключаны. Адначасова да некалькіх рэдактараў Tut.bу дадому прыйшлі сілавікі, пачаліся ператрусы і затрыманьні.

Пазьней праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што Чарняўская знаходзіцца пад канвоем міліцыянтаў у гарадзкой лякарні № 1 Менску, у яе праблемы з сэрцам. Пазьней высьветлілася, што яна перанесла гіпэртанічны крыз.

Юлія Чарняўская — вядомы беларускі культуроляг і пісьменьніца. У 2020 годзе яна звольнілася з Унівэрсытэту культуры і мастацтваў, у якім выкладала чвэрць стагодзьдзя.

Напярэдадні падзеяў 18 траўня быў якраз год, як Юры Зісер памёр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG