Сцэнарый напісалі паводле аповесьці Васіля Быкава «Балота».
Падзеі разьвіваюцца падчас Другой сусьветнай вайны. Траіх чырвонаармейцаў перакінулі ў нямецкі тыл, каб перадаць баявыя ўзнагароды партызанам і гэтым падмацаваць іх баявы дух. Савецкія салдаты просяць маладога беларускага вяскоўца Косьціка адвесьці іх да ўрочышчы, дзе знаходзяцца партызаны.
Ролі выконвалі Дзьмітры Тумас, Сяргей Чуб, Аляксандар Казела, Павал Паўлюць, Васіль Грынь, Юры Юсьціновіч.