Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі скасавалі тэрарыстычны статус «Талібана», які захапіў уладу ў Афганістане


Сустрэча прадстаўнікоў Расеі і руху «Талібан» у Кабуле, красавік 2024 году
Сустрэча прадстаўнікоў Расеі і руху «Талібан» у Кабуле, красавік 2024 году

Генэральная пракуратура Расеі раней зьвярнулася да Вярхоўнага суду з просьбай прыпыніць забарону дзейнасьці тэрарыстычнага руху «Талібан», і суд падтрымаў пазоў.

Судовае паседжаньне 17 красавіка прайшло ў закрытым рэжыме. У выніку Вяхоўны суд Расеі скасаваў тэрарыстычны статус «Талібана» і прыпыніў забарону на яго дзейнасьць у Расеі. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Радыкальны ісламісцкі рух «Талібан» знаходзіцца ва ўладзе ў Афганістане. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Рашэньне суда падлягае неадкладнаму выкананьню.

Апроч іншага, яно азначае, што расейскія ўлады больш не будуць лічыць «Талібан» тэрарыстычнай арганізацыяй.

Суд задаволіў пазоў генэральнага пракурора Расеі.

У сьнежні 2024 году Дзяржаўная дума прыняла закон, які дазваляе выключаць арганізацыі са сьпісу тэрарыстычных па рашэньні суда. Законапраект ініцыявалі сем сэнатараў і пяць дэпутатаў — у прыватнасьці, дэпутаты Андрэй Лугавы і Васіль Піскароў, а таксама сэнатар Андрэй Клішас. Сёньняшняе рашэньне Вярхоўнага Расеі суду стала першым у выкананьні гэтага закону.

Расейскія ўлады, не прызнаючы рух афіцыйна, ня раз праводзілі сустрэчы з талібамі ў Маскве, а 25 лістапада ў Афганістане з візытам знаходзіўся сакратар Рады бясьпекі Расеі Сяргей Шайгу. Ён заявіў, што Расея гатовая інвэставаць у чыгунку, транспарт, прамысловасьць, сельскую гаспадарку, энэргетыку і горназдабываючую прамысловасьць Афганістану. Таксама расейскі бок аб’явіў пра пляны па зьніжэньні або адмене мыта на афганскія тавары, маючым адбыцца сумесным бізнэс-форуме і пагадненьні аб транспартным супрацоўніцтве.

  • У сярэдзіне жніўня 2021 году талібы ўзялі пад кантроль усю тэрыторыю Афганістану, бяз бою захапіўшы сталіцу і найбуйнейшы горад Кабул. Краіны Захаду не прызнаюць «Талібан» законным урадам Афганістану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG