Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн і Пуцін могуць сустрэцца ў чэрвені


Джо Байдэн і Ўладзімір Пуцін у Маскве, сакавік 2011.
Джо Байдэн і Ўладзімір Пуцін у Маскве, сакавік 2011.

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, магчыма, сустрэнуцца ў чэрвені, паведаміла ў нядзелю агенцтва «РИА Новости» са спасылкай на памочніка расейскага прэзыдэнта Юрыя Ушакова.

«У залежнасьці ад шматлікіх фактараў будзем прымаць рашэньне, вядома», — цытуе дарадцу Пуціна ў зьнешнепалітычных пытаньнях «Голас Амэрыкі» і нагадвае, што Ўшакоў працаваў паслом Расеі ў ЗША ў 1998–2008 гадах.

Акрамя таго, міністар замежных справаў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў у нядзелю, што прапанова Байдэна аб правядзеньні саміту было ўспрынятая «пазытыўна» і цяпер вывучаецца, паведаміла «РИА Новости».

Раней у гэтым месяцы Байдэн заклікаў Пуціна зьнізіць напружанасьць, выкліканую нарошчваньнем расейскіх сілаў ля мяжы з Украінай, і прапанаваў правесьці сустрэчу на найвышэйшым узроўні для абмеркаваньня цэлага шэрагу спрэчных праблем.

Тады Крэмль заявіў, што правядзеньне саміту будзе залежаць ад дзеяньняў ЗША, і, паводле некаторых паведамленьняў, заклікаў Вашынгтон адмовіцца ад плянаў увядзеньня новых санкцый супраць Расеі.

Адносіны ЗША і Расеі зьнізіліся да новага мінімуму пасьля «халоднай вайны», калі Байдэн у адным з інтэрвію станоўча адказаў на пытаньне, ці лічыць ён Пуціна «забойцам», а Масква выклікала свайго амбасадара з Вашынгтону для кансультацый.

Нягледзячы на пратэсты Масквы ЗША ў гэтым месяцы ўвялі сэрыю новых санкцый супраць Расеі за ўмяшаньне ў выбары ў 2020 годзе, кібэратакі, запалохваньне Ўкраіны і іншыя зламысныя дзеяньні.

Днямі Пуцін прыняў удзел у віртуальным саміце ў пытаньнях клімату, арганізаваным Байдэнам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG