Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скандал у Кіргізстане: Міністар і прэзыдэнт раяць лячыць COVID атрутнай расьлінай. Што яшчэ прапаноўвалі розныя прэзыдэнты


Міністар аховы здароўя Кыргызстану рэклямуе адвар аканіту
Міністар аховы здароўя Кыргызстану рэклямуе адвар аканіту

У Кіргізстане разгараецца скандал: міністар аховы здароўя Алымкадыр Бейшаналіеў 16 красавіка на прэс-канфэрэнцыі на вачах у журналістаў выпіў адвар атрутнай расьліны аканіт (у народзе яго называюць «Ісык-кульскім коранем») і заявіў, што ён можа за тры дні вылекаваць каранавірус.

Шматлікія лекары ў Кіргізстане з заявамі міністра катэгарычна нязгодныя і рэкамэндуюць пацыентам не займацца самалячэньнем. Такога ж пункту гледжаньня прытрымліваюцца і прадстаўнікі САЗ у Кыргызстане.

«САЗ ня мае дадзеных па эфэктыўнасьці і бясьпецы Aconítum soongáricum для лячэньня COVID-19», — падкрэсьліваецца ў заяве арганізацыі.

Мэтад лячэньня аканітам, па словах міністра, прасоўвае асабіста прэзыдэнт краіны Садыр Жапараў, чый бацька «навучыў яго разьлічваць дозу і ўжываць гэты корань».

Жапараў на сваёй старонцы ў сацсетках раней сапраўды публікаваў кадры прыгатаваньня адвару з аканіту і расказаў, што, калі сядзеў у турме, нібыта вылечыўся ад каранавірусу народнымі мэтадамі.

«Мы кіпяцілі Ісык-кульскі корань і давалі пацыентам. Яго прымаюць сотні пацыентаў, — упэўнена заявіў міністар, патлумачыўшы, што гаворка ідзе пра пацыентаў Рэспубліканскага і Галоўнага інфэкцыйнага шпіталя ў Бішкеку. — У каго была лёгкая форма каранавірусу, у тых пасьля прыняцьця гэтага настою хвароба адразу праходзіла».

Пасьля словаў, што такім мэтадамі нібыта «вылечыліся ўжо каля 300 пацыентаў», чыноўнік сам выпіў падагрэтую ў чайніку вадкасьць.


Пры гэтым, паводле інфармацыі з адкрытых крыніц, аканіт — вельмі атрутная расьліна, і нават вонкавае ўжываньне яго ў мэдыцыне недапушчальна і небясьпечна для жыцьця.

Кіргіскія палітыкі ня першыя ў Цэнтральнай Азіі, якія прасоўваюць не ўхваленыя лекарамі сродкі для лячэньня каранавірусу. Раней гэта ж рабілі:

  • Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамедаў: ён выдаў указ, які патрабаваў акурваць памяшканьні ад каранавірусу дымам сушанай гармалы (магільніка),
  • члены сям’і прэзыдэнта Ўзбэкістану, у тым ліку яго зяць распаўсюджвалі ва Ўзбэкістане «Ліанхуа», несэртыфікаваныя лекі ад COVID-19 з Кітаю: гэтыя лекі не былі зарэгістраваныя на тэрыторыі Ўзбэкістану і не прайшлі належных клінічных выпрабаваньняў.
  • На Эўрапейскім кантынэнце сваімі парадамі, як лекаваць каранавірус, вызначыўся кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. У якасьці панацэі ён у розныя часы называў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG