Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мальта заплаціць турыстам за прыезд. Можна атрымаць да 200 эўра


Мальта
Мальта

Замежныя турысты, якія правядуць на Мальце ня менш за тры дні, могуць атрымаць да 200 эўра. Ёсьць адна ўмова. Жыльлё неабходна рэзэрваваць непасрэдна ў гатэлі.

Міністар турызму Клейтан Бартола растлумачыў, што людзі, якія браніруюць пражываньне ў пяцізоркавым гатэлі, атрымаюць 100 эўра ад Мальтыйскай турыстычнай арганізацыі, яшчэ 100 эўра дадасьць гатэль. У выпадку чатырохзоркавага аб’екту сума складзе 150 эўра, а трохзоркавага — 100 эўра.

Бартола адзначыў, што большая частка абмежаваньняў на ўезд на Мальту будзе зьнятая 1 чэрвеня.

Мальта займае першае месца ў Эўразьвязе ў праграме вакцынацыі. На сёньняшні дзень 42% дарослага насельніцтва краіны атрымалі хаця б адну дозу.

Турызм складае каля 27% ВУП Мальты. У 2019 годзе краіну наведала больш за 2,7 мільёна замежных гасьцей, у 2020 годзе гэты паказьнік зьнізіўся больш як на 80 працэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG