Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ByPol назваў выкрадальнікаў Марыі Калесьнікавай. Усе — супрацоўнікі ГУБАЗіК


Вераніка Цапкала, Сьвятлана Ціханоўская і Марыя Калесьнікава, ліпень 2020
Вераніка Цапкала, Сьвятлана Ціханоўская і Марыя Калесьнікава, ліпень 2020

Ініцыятыва былых сілавікоў ByPol ў рамках свайго дасьледаваньня высьветліла, хто з супрацоўнікаў ГУБАЗіК меў дачыненьне да выкраданьня аднаго зь лідэраў пратэставага руху Марыі Калесьнікавай.

Летась 7 верасьня ў цэнтры Менска людзі ў масках пасадзілі яе ў мікрааўтобус з надпісам «Сувязь» і зьвезьлі ў невядомым кірунку. Экспэрты ByPol сьцьвярджаюць, што гэта ўчынілі тыя, хто мусіць абараняць закон,— супрацоўнікі другога ўпраўленьня ГУБАЗіК МУС Беларусі.

  • Старшы опэрупаўнаважаны ў асабліва важных справах першага аддзелу другога ўпраўленьня падпалкоўнік міліцыі Валянцін К.
  • Старшы опэрупаўнаважаны трэцяга аддзелу другога ўпраўленьня падпалкоўнік міліцыі Дзьмітры Л.
  • Намесьнік начальніка чацьвёртага аддзелу другога ўпраўленьня палкоўнік міліцыі Ўладзімер В.
  • Старшы опэрупаўнаважаны першага аддзелу другога ўпраўленьня маёр міліцыі Алег Б.

Як сьцьвярджаюць у ByPol, апэрацыяй па выкраданьні Марыі Калесьнікавай асабіста кіраваў тагачасны начальнік ГУБАЗіК палкоўнік міліцыі Мікалай Карпянкоў.

За апэрацыю ўсе названыя супрацоўнікі атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды.

Рэакцыі МУС на гэтую інфармацыю пакуль няма.

Пасьля выкраданьня Марыю Калесьнікаву спрабавалі прымусам вывезьці ва Ўкраіну, аднак у нэўтральнай зоне яна парвала свой пашпарт. Пасьля гэтага яе вярнулі ў Менск, і ад таго часу яна застаецца ў зьняволеньні як падазраваная ў «спробе захопу ўлады».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG