Паводле зьвестак міністэрства, за дзень:
- выявілі 1175 новых хворых,
- 10 хворых памерлі,
- выпісалі 1379 пацыентаў.
За ўвесь час:
- 336 038 захварэлі,
- 2354 памерлі,
- 326 487 паправіліся і выпісаліся.
Ужо шосты дзень запар Мінздароўя паведамляе пра 10 сьмяротных выпадкаў за суткі. Да таго частай лічбай было 9 сьмерцяў, як у лютым, так і ў сакавіку.
Афіцыйная статыстыка каранавірусу, якую публікуюць улады Беларусі, часта атрымлівае крытыку за заніжэньне лічбаў ад незалежных мэдыкаў. Лічбы, на думку экспэртаў, могуць быць заніжаныя ажно ў 7 разоў. Акрамя таго, у Беларусі ня ўводзілася строгага карантыну, як у большасьці іншых краін Эўропы.