Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку COVID-19 на 8 красавіка.
Паводле міністэрства, за дзень:
- выявілі 1272 новых хворых,
- 10 хворых памерлі,
- выпісалі 1379 пацыентаў.
За ўвесь час:
- 331 808 захварэлі,
- 2324 памерлі,
- 322 223 паправіліся і выпісаліся.
Афіцыйная статыстыка каранавірусу, якую публікуюць улады Беларусі, часта атрымлівае крытыку ў заніжэньні лічбаў ад незалежных мэдыкаў. Лічбы, на думку экспэртаў, могуць быць заніжаныя ажно ў 7 разоў. Акрамя таго, у Беларусі ня ўводзіўся строгі карантын, як у большасьці іншых краін Эўропы.