Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атрымаў тры лісты ад жонкі. Ігар Лосік за кратамі 285 дзён


Дар'я і Ігар Лосікі, архіўнае фота
Дар'я і Ігар Лосікі, архіўнае фота

Палітвязень працягвае знаёміцца з матэрыяламі справы. Гэта можа зацягнуцца да канца месяца.

Кансультант Радыё Свабода, блогер і палітвязень Ігар Лосік за кратамі з 25 чэрвеня 2020 году — 285 дзён. У канцы сакавіка ён пачаў знаёміцца з матэрыяламі абвінавачваньня. Жонка Ігара Дар’я Лосік расказала Свабодзе пра апошнія навіны ад мужа.

«Ігар нарэшце атрымаў ад мяне тры лісты, — расказала Дар’я Лосік. — Спадзяюся, я таксама ад яго атрымаю. Я хутка роўна месяц як нічога не атрымлівала ад яго. Лісты пачалі хадзіць. Ад іншых людзей ён таксама атрымлівае лісты. Са здароўем, здаецца, усё нармальна. Ня скардзіўся. Гэта ўсё, збольшага. Як доўга будзе знаёміцца з матэрыяламі справы, цяжка сказаць. Баюся, гэта яшчэ і наступны тыдзень, і больш».

Па словах Дар’і, перадачы для Ігара прымаюць у жодзінскай турме без заўвагаў. З гэтым праблемаў няма.

Новае, трэцяе абвінавачаньне Ігару Лосіку прад’явілі 11 сакавіка. На знак пратэсту Ігар пашкодзіў сабе запясьце на вачах у адваката і сьледчага, а таксама абвясьціў сухую галадоўку. За гэта Лосіка зьмясьцілі ў карцар сьледчай турмы Жодзіна. Там ён прабыў пяць дзён, чатыры зь якіх трымаў сухую галадоўку.

Па якім артыкуле Лосіку выставілі новыя абвінавачаньні, невядома. Ягоны адвакат Дзьмітрый Лепрэтар пад падпіскай аб неразгалошваньні.

Ігара Лосіка затрымалі 25 чэрвеня 2020 году ў яго доме ў Баранавічах. У той жа дзень стала вядома, што ў дачыненьні да Лосіка завялі крымінальную справу па артыкуле 342 — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».

15 сьнежня Ігару Лосіку прад’явілі новае абвінавачаньне па 293 артыкуле КК — «падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках». На знак пратэсту Ігар Лосік абвясьціў бестэрміновую галадоўку, адмаўляўся ад ежы 42 дні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG