Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьве прычыны, чаму САЗ выступае супраць «вакцынных пашпартоў»


Сацсеткі публікуюць такія фота нібыта з пляжаў Ізраілю
Сацсеткі публікуюць такія фота нібыта з пляжаў Ізраілю

Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) пакуль выступае супраць увядзеньня «вакцынных пашпартоў» для паездак паміж краінамі.

Бо пакуль незразумела, наколькі вакцынацыя прадухіляе распаўсюджваньне каранавірусу. Арганізацыя таксама абгрунтавала сваё рашэньне асьцярогамі, каб тыя, хто ня мае доступу да вакцынацыі, не апынуліся ў нявыгадным становішчы.

«На дадзены момант у нас недастаткова дадзеных аб тым, ці азначае вакцынацыя, што вы не заразіце іншых вірусам», — агучыла прэс-сакратар САЗ Маргарэт Гарыс адну з асноўных прычын, паводле якіх арганізацыя пакуль не падтрымлівае пашпарты вакцынацыі.

«Пакуль ня ўсе маюць доступ да вакцыны, і ў грамадзтве ёсьць групы людзей, якім вакцынацыя забароненая», — дадала Гарыс. Гэта, напрыклад, цяжарныя жанчыны, дзеці або пацыенты, якія праходзяць імунасупрэсіўнае лячэньне.

Эўрапейскі Зьвяз абяцае спрасьціць вандроўкі і адрадзіць турызм з дапамогай так званых covid-пашпартоў, але паміж 27 дзяржавамі ёсьць рознагалосьсі з нагоды іх увядзеньня.

Напрыклад, краіны Паўднёвай і Цэнтральнай Эўропы выказаліся «за», а Францыя і Нямеччына маюць пярэчаньні.

Аднак Харватыя, напрыклад, не дачакалася заключэньня пагадненьня з ЭЗ і з 1 красавіка дазволіла, каб вакцынаваныя турысты пазьбягалі карантыну па прыбыцьці ў краіну.

Увесьці адзіны для ўсяго ЭЗ сэртыфікат вакцынацыі прапанаваў у студзені прэм’ер-міністар Грэцыі Кірыякас Міцатакіс. Грэцыю падтрымалі іншыя краіны ЭЗ, моцна залежныя ад турызму: Гішпанія, Партугалія, Мальта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG