Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Абсталяваньне не адпавядала дзяржстандартам», — першыя высновы праверкі інцыдэнту з адключэньнем кіслароду ў Віцебску


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Міністэрстве аховы здароўя разгледзелі выпадкі сьмерці пацыентаў у аддзяленьні рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай мэдычнай дапамогі. Загадчык аддзяленьня раней заявіў, што сьмерць пацыентаў справакавала спыненьне падачы кіслароду на ШВЛ.

У Міністэрстве аховы здароўя 30 сакавіка прайшло пасяджэньне лячэбна-кантрольнай рады па працы Віцебскай лякарні хуткай мэдыцынскай дапамогі ва ўмовах COVID-19. На ім разгледзелі матэрыялы 2 праверак камісій Мінздароўя і пратаколы Клініка-патолягаанатамічнай канфэрэнцыі Віцебскай вобласьці па выпадках сьмерці пацыентаў у рэанімацыі.

Паводле Мінздароўя, устанавілі прычыны і ўмовы, якія спрыялі спыненьню падачы кіслароду ў аддзяленьні рэанімацыі — «выяўлена неадпаведнасьць абсталяваньня дзяржаўным стандартам».

Канчатковыя высновы зробяць пазьней, іх паабяцалі апублікаваць.

Праверка выявіла недахопы ў

  • арганізацыі неабходнага абсьледаваньня і лячэньня,
  • маніторынгу дынамікі стану пацыентаў,
  • афармленьні мэдычных дакумэнтаў,
  • выкананьні санітарна-супрацьэпідэмічнага рэжыму.

Раней загадчык аддзяленьня рэанімацыі віцебскай БХМД Уладзімер Мартаў расказаў Tut.by, што на пачатку студзеня ў хірургічным корпусе тройчы адключалася падача кіслароду — на 15, 20 і 23 хвіліны. Дакладнай колькасьці памерлых ён не назваў, але сказаў, што гэта «не адзін і ня два чалавекі».

Міністар аховы здароўя Дзьмітры Піневіч прызнаў факт інцыдэнту, але заявіў, што перабоі ў падачы кіслароду не былі прычынай гібелі пацыентаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG