Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Насіце маскі ў грамадзкіх месцах. У Менску ўзмоцняць эпідэмічны кантроль


Масачны рэжым, ілюстрацыйнае фота
Масачны рэжым, ілюстрацыйнае фота

Галоўная санітарная доктарка Менску Сьвятлана Ярмак папярэдзіла, што ў сталіцы ўзмоцняць кантроль за тым, каб у грамадзкіх месцах людзі былі ў масках.

«Паколькі працягваем рэгістраваць выпадкі захворваньня на каранавірус, хацелася б зьвярнуць увагу кіраўнікоў арганізацый усіх формаў уласнасьці на неабходнасьць няўхільна выконваць рашэньне Менгарвыканкаму, якое прадугледжвае абавязковы масачны рэжым як для пэрсаналу, так і наведнікаў аб’ектаў, а таксама іншых супрацьэпідэмічных захадаў», — спасылаецца на мэдыка тэлеграм-канал Менскага гарвыканкаму.

Найперш, паводле Сьвятланы Ярмак, неабходна насіць маскі ў грамадзкіх месцах і ў гарадзкім транспарце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG