Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы ўвялі новыя правілы для ўезду ў краіну


Тых, хто прыяжджае ў Польшчу не з Шэнгенскай зоны, адправяць на карантын, нават калі ў іх ёсьць адмоўны тэст на каранавірус. 

Але ўжо ў Польшчы на карантыне можна здаць тэст і, калі ён пакажа адмоўны вынік, выйсьці з карантыну.

Тыя, хто прыяжджае з Шэнгенскай зоны, могуць унікнуць карантыну, калі пакажуць адмоўны тэст, зроблены не пазьней за 48 гадзінаў да ўезду ў Польшчу.

Адначасова Міністэрства замежных спраў Польшчы папрасіла сваіх грамадзян не выяжджаць за мяжу бязь пільнай патрэбы, бо могуць узьнікнуць цяжкасьці зь вяртаньнем у краіну.

Падрабязьней пра правілы ўезду ў Польшчу можна пачытаць на старонцы Памежнай аховы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG