Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раздарожжа пасьля Дня Волі. Аналітыкі адказваюць на вашы пытаньні


Ці скончылася «гарачая вясна»? Чаму ўлада па-ранейшаму адчувае сябе як на вайне? Якія варыянты дзеяньняў ёсьць у грамадзтва?

Гэтыя пытаньні ў Клюбе Свабоды абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Павал Вусаў, Юры Дракахруст і Валер Карбалевіч.

Вусаў

  • Мы зараз знаходзімся на піку тэрору, які рэалізуюць беларускія ўлады адносна грамадзтва
  • Здушыць усе агмяні пратэсту ва ўладаў не атрымліваецца
  • 25 і 27 сакавіка Менск быў фактычна на ваенным становішчы
  • Калі б не было такога тэрору, «гарачая вясна» была б
Павал Вусаў
Павал Вусаў
  • Дзеля чаго выходзіць на вуліцу, якая стратэгія дзеяньняў?
  • Улады дагэтуль у шоку ад падзеяў леташняга жніўня і восені
  • Калі ня будзе тэрору, грамадзтва будзе адчуваць слабасьць улады і рэагаваць будзе адпаведна
  • Лукашэнка не аднавіў сваю ўнутраную легітымнасьць
  • Аслабленьне тэрору адразу створыць магчымасьць актывізацыі грамадзтва

Карбалевіч

  • Я ацэньваю ўсе дзеяньні, прапанаваныя лідэрамі пратэсту, уключна з партыяй Бабарыкі і галасаваньнем на «Голасе» за перамовы, як мэханізм задзейнічаньня актыўнасьці грамадзтва
  • Гэта мэханізм падтрыманьня палітызацыі, актыўнасьці. Паводле лёгікі — трэба нешта рабіць
  • Давайце мы аб’яднаем замежныя цэнтры, давайце мы прагаласуем на «Голасе», давайце правядзем сходы, альтэрнатыўныя Ўсебеларускаму, давайце створым новую партыю
  • Пратэставы выбух ня ладзіцца паводле нейкага закліку ці загаду з замежных цэнтраў
  • Рэвалюцыя — гэта выбух калектыўнага падсьвядомага
Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч
  • Былі ж заклікі, Павал Латушка заклікаў выйсьці 25 сакавіка. Людзі выйшлі, але няшмат
  • Масавы пратэст — гэта вынік зьбегу акалічнасьцяў
  • Летась такі зьбег быў падчас прэзыдэнцкіх выбараў
  • Лічыць, што сёлета можна заклікаць людзей выйсьці 9 траўня і яны выйдуць, — гэта трошкі перабольшваньне
  • Я бачу магчымасьці нейкіх дзеяньняў падчас электаральных кампаніяў — мясцовыя выбары і рэфэрэндум па Канстытуцыі, пасьля — абяцаныя Лукашэнкам прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары
  • У гэтым я бачу для ўлады сапраўднае міннае поле
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG