Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Нафтане» быў пажар, яго тушылі 17 адзінак тэхнікі МНС

абноўлена

НПЗ Нафтан, архіўнае фота
НПЗ Нафтан, архіўнае фота

Раніцай 6 лістапада стала вядома пра пажар на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Наваполацку.

Пра пажар паведаміла МНС Беларусі. Узгараньне на «Нафтане» было выклікана інцыдэнтам з дызэльным палівам.

Дызэльнае паліва загарэлася на тэхнахналягічнай устаноўцы на адзнацы 20 м на тэрыторыі заводу.

Пажар зьлякалізавалі. На месцы здарэньня працуюць 17 адзінак тэхнікі і больш за 70 чалавек асабовага складу МНС.

Пазьней стала вядома, што пажар на тэхналягічнай устаноўцы, разьмешчанай на тэрыторыі нафтаперапрацоўчага прадпрыемства «Нафтан» (Наваполацк, Віцебская вобласьць) ліквідаваны. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.

У выніку пажару ніхто не пацярпеў. Спэцыялісты высьвятляюць абставіны здарэньня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG