Свае адказы на гэтыя пытаньні прапаноўвае ў Клюбе Свабоды палітык, кіраўніца міжнароднага цэнтру грамадзянскіх ініцыятываў «Наш дом» Вольга Карач.
Клюб Свабоды — новы фармат абмеркаваньня на плятформе аўдыёчатаў Тэлеграму.
Карач
- Тое, што адбывалася 25 сакавіка і сёньня, было чаканым
- Рэпрэсіўная машына набірае абароты
- Пакуль пратэст стыхійны, гэта будзе адбывацца кожны раз
- Нам, дэмакратычным сілам, патрэбная трасфармацыя і гарызантальная інтэграцыя
- Ігар Макар папярэджваў пра магчымасьць тэрарыстычнай правакацыі, МУС паведаміў, што нейкі чалавек, які нібыта зьбіраўся зладзіць тэракт, затрыманы
- Я не веру ў праўдзівасьць паведамленьня МУС, гэта лухта
Пратэст быў стыхійны і ў жніўні 2020, гэта ж не перашкаджала яго масавасьці?
- У жніўні адбывалася палітычная мабілізацыя, палітычны «прыліў»
- Але за прылівам наступае адліў
- Стратэгіі, якія былі добрыя ў 2020 годзе, могуць быць недастатковымі ў 2021 годзе
Збор подпісаў за перамовы на плятформе «Голас»
- Параўнайце лічбу тых, хто прагаласаваў за Ціханоўскую на «Голасе» летась, і тых, хто прагаласаваў за яе прапанову цяпер. Я нават ня буду гэта камэнтаваць
- Я не атрымала адказу ад ініцыятараў кампаніі за перамовы, якія выбары яны плянуюць у верасьні 2021
- Я лічу, што наступныя выбары прэзыдэнта павінныя прайсьці без Лукашэнкі
- Тут я кампрамісу ня бачу
- Не паўсюль трэба шукаць кампраміс
- Лукашэнка хоча капітуляцыі нашага боку, мы хочам яго капітуляцыі
Якім будзе далейшае разьвіцьцё пратэстаў?
- Нам трэба аб’яднацца ў адзін кулак і рыхтаваць адзін масавы выхад і ужо не сыходзіць з вуліц
- Гэта абмяркоўвалася і ў Тракаі і называлася нават канкрэтная дата
- Ня трэба разьменьвацца на дробныя акцыі і варта паберагчы людзей
- Закліку рабіць вялікую акцыю раз і назаўжды і не сыходзіць 27 сакавіка не было
- У жніўні 2020 чакалі ад Ціханоўскай закліку ставіць намёты
- Заклікаць павінная была яна
Заклік Карач да абʼяднаньня дэмакратычных сілаў
- Я прапанавала Ціханоўскай сфармаваць больш шырокую кааліцыю і зрабіць ня проста свой штаб, а зрабіць абʼяднаную апазыцыю
- Прыгадайце які быў энтузіязм, калі абʼядналіся штабы Ціханоўскай, Цапкалы і Бабарыкі
- Праблема ня ў тым, што штаб Ціханоўскай ня робіць кааліцыю са мной, Вольгай Карач, праблема ў тым, што ён ня робіць кааліцыю ні з кім
- Я гатовая не ўваходзіць у кааліцыю, каб не раздражняць Франака Вячорку
- Прынцыпы, на падставе якіх павінная фармавацца гэтая кааліцыя, павінная вызначаць Ціханоўская
- Я проста прапанавала кандыдатуры, я іх і не пыталася, ці згодныя яны, пытацца павінная Ціханоўская
- Я зьвяртаюся да Ціханоўскай, карыстаючыся правам зьвярнуцца да свайго ўраду. Я да яе ў такой якасьці і зьвяртаюся