Ператрус у горадзенскай краме «Адметнасьць» скончыўся. Гаспадыня крамы Вольга Верамеенка праходзіць сьведкай па «справе аб карціне» Алеся Пушкіна і Паўла Мажэйкі. Крама месьціцца ў адным будынку з Цэнтрам гарадзкога жыцьця, дзе ладзілася выстава.
Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч ужо на волі, паведаміла выданьне. Але з двума пратаколамі: непадпарадкаваньне і ўдзел у незаконным масавым мерапрыемстве.
Партал Tut.by паведаміў, што іх рэдактаркі Галіна Ўласік і Ганна Калтыгіна таксама ўжо на свободе.
Фатографка Надзея Бужан і рэпартэрка Кацярына Карпіцкая вызваленыя, паведаміла «Наша Нiва».
Міліцыянты пасьля ператрусу ў доме Верамеенкаў у Горадні паехалі на ператрус у горадзенскую краму «Адметнасьць», дзе можна набыць тавары з нацыянальным калярытам. Разам зь імі паехала адна з гаспадыняў крамы Вольга Верамеенка.
Спэцтэхніка пакідае цэнтар Менска
Фотарэпартаж Свабоды з Менску, поўнага сілавікоў і спэцмашын
Дома ў горадзенскага актывіста Сяргея Верамеенкі ператрус
Сяргей Верамеенка – сябра БХД, уласьнік крамы з таварамі з нацыянальнай сымболікай «Адметнасьць»
Акцыя салідарнасьці зь беларусамі ў Вене
Каля Камароўскага рынку затрымалі мужчыну, які сядзеў з ружамі
На вуліцы Багдановіча сыгналяць машыны
«Проста ўзялі, хто міма ехаў». Жорсткае затрыманьне на Бангалоры
Жорсткае затрыманьне на Кастрычніцкай вуліцы ў Менску
«У адной з кватэраў вісеў сьцяг, двое людзей у масках ламіліся, а хлопец, якога затрымалі, спытаўся, што яны робяць», — паведаміў чытач Tut.by.
На праўладным аўтапрабегу былі сьцягі «ДНР»
МУС не зафіксавала ніводнага несанкцыянаванага мерапрыемства
Але паведаміла пра малалікія групы зь незарэгістраванай сымболікай і затрыманьні «некаторых пратэстоўцаў».
Ці стала вясна нашай? Спытайце ў Вольгі Карач і Анатоля Котава ў нашым аўдыёчаце
Затрымалі сябру асноўнага складу Каардынацыйнай рады Натальлю Дуліну
У сьпісе затрыманых — палітвязень 2010 году Мікіта Ліхавід
Яго затрымалі на пешаходным пераходзе непадалёк ад плошчы Бангалор каля 14:40.
Затрымалі фатографа, рэдактара і рэпартэра «Нашай Нівы»
У раёне плошчы Бангалор затрымалі галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча і фатографку Надзею Бужан. Пазьней рэдакцыя паведаміла і пра затрыманьне рэпарцёркі Кацярыны Карпіцкай.