Пры мантажы выявілася, што шыльды ўсталёўваюцца непасрэдна на фрагмэнтах, якія, праўдападобна, зьяўляюцца часткамі гістарычнага каменнага муру сядзібнага комплексу, сказаў «Радыё Рацыя» вытворца табліцаў і ўдзельнік праекту — скульптар Януш Талуць.
«Усталявалі знак, бо тут знаходзіцца падмурак старога муру. Гэта добра, што пастаўленыя шыльды, можна прачытаць, даведацца».
Першая шыльда ля месца нараджэньня аднаго зь лідэраў Студзеньскага паўстаньня 1863 году на землях былой Рэчы Паспалітай, нацыянальнага героя у Польшчы, Літве і Беларусі, Кастуся Каліноўскага, зьмяшчае празрыстую выяву сядзібы ў ляндшафце, другая — кароткую інфармацыю пра Мастаўляны і геаграфічна-гістарычны кантэкст.
Урачыстае адкрыцьцё шыльдаў заплянаванае на 22 лістапада.
Форум