Паводле інфармацыі парталу TUT.by, затрымалі рэдактарку Ганну Калтыгіну і Галіну Ўласік. Ганну Калтыгіну затрымалі каля 14:20, Галіну Ўласік на паўгадзіны пазьней.
Абедзьве журналісткі знаходзіліся ў адной кавярні. Дзе яны цяпер - невядома.
Таксама ў раёне плошчы Бангалор затрымалі галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягор Марціновіча і фатографку Надзею Бужан. Машыну, у якой яны знаходзіліся спыніла ДАІ. Сьпярша Ягора павялі на размову, а пасьля затрымалі, піша «Наша ніва». Таксама ў раёне плошчы Бангалор затрымалі рэпартэрку «Нашай Нівы» Кацярыну Карпіцкую.
27 сакавіка шэраг тэлеграм-каналаў анансаваў пратэстную акцыю ў Менску. У шматлікіх раёнах цяпер – затрыманьні: плошча Бангалор, Вуліца Багдановіча і Сурганава, станцыя мэтро Пушкінская, Акадэмія навук і Якуба Коласа.
Праваабаронцы складаюць сьпіс затрыманых, у ім ужо 8 чалавек. Паведамляюць пра затрыманьне сябры асноўнага складу Каардынацыйнай рады Натальлі Дулінай.