Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі за дзень ня выявілі ніводнага мясцовага выпадку заражэньня COVID-19 і ніводнай сьмерці. Што яшчэ дзецца ў сьвеце


На фабрыцы па вырабе каранавірусных вакцын у Кітаі.
На фабрыцы па вырабе каранавірусных вакцын у Кітаі.

З пачатку пандэміі каранавірусу SARS-CoV-2 па ўсім сьвеце заразіліся амаль 125 млн чалавек, больш як 2,7 млн памерлі. Паправіліся каля 101 млн пацыентаў. Агляд публікуе DW.

Сьвет змагаецца з пандэміяй COVID-19. Краіны праводзяць вакцынацыю насельніцтва. Паводле дадзеных сайту Worldometers, з пачатку распаўсюджваньня каранавірусу гэтая інфэкцыя была выяўлена амаль у 125 млн жыхароў плянэты. Больш за 2,7 млн чалавек з пацьверджаным дыягназам COVID-19 памерлі. Ачунялі каля 101 млн пацыентаў.

  • У кантынэнтальнай частцы Кітаю за дзень не было выяўлена ніводнага мясцовага выпадку заражэньня і ніводнага сьмяротнага зыходу. Паводле дадзеных Дзяржаўнага камітэту аховы здароўя КНР, зафіксавана толькі 10 новых завезеных з-за мяжы выпадкаў заражэньня. За ўвесь час з пачатку эпідэміі каранавірусная інфэкцыя ў кантынэнтальнай частцы краіны выяўлена у 90 125 чалавек, больш за 85 тысяч чалавек паправіліся, 4634 пацыенты памерлі.
  • Эўракамісія плянуе ўвесьці забарону на экспарт дозаў вакцыны AstraZeneca, якія вырабляюцца на тэрыторыі Эўразьвязу. Прычынай магчымай забароны зьяўляецца нястача вакцыны ад каранавірусу ў краінах ЭЗ і спрэчкі вакол паставак брытанска-швэдзкага вытворцы AstraZeneca. Існы мэханізм кантролю за вакцынамі будзе перагледжаны ў сераду, 24 сакавіка.
  • Эўракамісія мае намер зрабіць больш жорсткімі ўмовы для экспарту дозаш прэпарату ў краіны, якія самі вырабляюць вакцыну ад каранавірусу або чыё насельніцтва ўжо ў значнай ступені прышчэпленае.
  • Паводле дадзеных Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ), ад наступстваў заражэньня SARS-CoV-2 больш за ўсё людзей памерла ў ЗША — 537 тысяч чалавек. За імі ідуць Бразылія (каля 294 тысяч) і Мэксыка (каля 198 тысяч). У Эўропе найбольшая колькасьць ахвяр пандэміі — у Вялікай Брытаніі (126 тыс.) і Францыі (каля 92 тыс.).
  • Колькасьць ахвяр пандэміі каранавірусу ў Нямеччыне перавысіла 75 тысяч чалавек. Па дадзеных Інстытуту імя Робэрта Коха на сераду, за мінулыя суткі памерлі 248 чалавек, агульная колькасьць памерлых дасягнула 75 212. Дзённы прырост заражэньняў каранавірусам склаў 15 813 выпадкаў. Усяго з пачатку эпідэміі ў краіне выявілі 2 690 523 выпадкі заражэньня. Ачунялі больш за 2,4 млн чалавек. Насельніцтва Нямеччыны — каля 84 млн жыхароў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG