Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку хворых і памерлых ад каранавірусу на 20 сакавіка.
Паводле афіцыйных зьвестак, у Беларусі за дзень:
- выявілі 1355 новых хворых (7,2% ад праведзеных тэстаў),
- памерлі 9 чалавек,
- выпісалі 1280 пацыентаў.
За ўвесь час:
- 309 293 захварэлі,
- 2148 памерлі,
- 300 096 паправіліся.