Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэгулятар ЭЗ парэкамэндаваў выкарыстоўваць вакцыну AstraZeneca


Нягледзячы на паведамленьні пра выпадкі трамбозу сярод прышчэпленых, Эўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў выказалася за далейшае выкарыстаньне прэпарату AstraZeneca.

Пра гэта прадстаўнікі агенцтва паведамілі на прэс-канфэрэнцыі 18 сакавіка.

Раней зьявіліся паведамленьні аб магчымых цяжкіх пабочных эфэктах вакцыны AstraZeneca, у сувязі зь якімі Нямеччына, Францыя, Італія, Нідэрлянды і шэраг іншых краін прыпынілі яе выкарыстаньне.

Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) заявіла, што перавагі выкарыстаньня вакцыны AstraZeneca перавышаюць рызыкі. Канчатковае заключэньне САЗ чакаецца 19 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG