Заява прагучала на фоне пашырэньня зь мінулага тыдня сьпісу краін, якія прыпыняюць прымяненьне гэтага брытанска-швэдзкага прэпарату ў сувязі з выпадкамі ўтварэньня тромбаў у шэрагу прышчэпленых людзей.
Днём раней Эўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў, якое рэгулюе абарот мэдычнай прадукцыі, паведаміла, што па-ранейшаму не знаходзіць пацьверджаньняў сувязі паміж вакцынай і небясьпечнымі пабочнымі эфэктамі. AstraZeneca таксама настойвае на бясьпецы сваёй распрацоўкі.
У Эўразьвязе на сёньня зарэгістравана ня менш за 30 выпадкаў утварэньня тромбаў сярод пяці мільёнаў ужо прышчэпленых людзей.