У гэтыя тры дні абмежавальныя меры, верагодна, будуць асабліва строгімі. Прэм’ер-міністар Італіі Сэрджа Матарэла перасьцерагае суайчыньнікаў ад новай ўспышкі эпідэміі каранавірусу.
Год таму Італія стала адной зь першых краін у сьвеце, дзе быў аб’яўлены агульнанацыянальны карантын. Цяпер Італія зноў сутыкаецца з неабходнасьцю стрымліваць хуткае распаўсюджваньне інфэкцыі. Як паведамляе ВВС, італьянскія ўлады абвясьцілі, што колькасьць ахвяр каранавірусу або хвароб, якія абвастрыліся ў выніку эпідэміі каранавірусу, склала 100 000. Гэты паказьнік — другі ў Эўропе пасьля Вялікабрытаніі (125 000).
Кампанія вакцынацыі у Італіі сутыкнулася з тымі ж цяжкасьцямі, што і астатнія краіны ЭЗ, — затрымкамі ў атрыманьні раней заплянаваных колькасьцяў вакцыны.
Англа-швэдзкая фірма AstraZeneca абвясьціла аб чарговай затрымцы паставак вакцыны Эўрапейскаму Зьвязу, папракаючы ўрады некаторых краін ва ўжываньні зьнешнегандлёвых абмежаваньняў. Пра якія менавіта краіны ідзе гаворка, кампанія AstraZeneca не ўдакладніла, адзначае ВВС.
- У студзені англа-швэдзкі вытворца вакцын абвясьціў аб скарачэньні на 100 мільёнаў доз абяцаных да сакавіка паставак у Эўразьвяз. Гэта прывяло да ўспышкі незадаволенасьці ў Эўрапейскай камісіі.
- На мінулым тыдні ўрад Італіі заблякаваў экспарт з ЭЗ у Аўстралію 250 тысяч доз вакцыны AstraZeneca. Гэта стала адказам Італіі на недахоп вакцын.
- Баўгарыя, Данія і Нарвэгія прыпынілі закупкі вакцыны AstraZeneca пасьля зьвестак пра тое, што яна выклікае тромбы. Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) заявіла ў пятніцу аб беспадстаўнасьці такiх засьцрогаў і заклікала працягваць прымяненьне гэтай вакцыны.