Падзеі 14 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
14 сакавіка 1943 году памёр Васіль Захарка, палітычны дзяяч і публіцыст, прэзыдэнт Рады БНР у 1928–1943 гадах.
У кастрычніку 1925 году ў Бэрліне адбывалася Другая Ўсебеларуская палітычная канфэрэнцыя. На парадку дня стаяла пытаньне аб прызнаньні савецкай Беларусі сувэрэннай дзяржавай, што непазьбежна прывяло б да ліквідацыі эміграцыйнага Ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.
Супраць прызнаньня БССР рэзка выказаўся міністар фінансаў Васіль Захарка. Ён заявіў, што працягвае стаяць на грунце Акту 25 сакавіка 1918 году (адным з аўтараў якога, дарэчы, быў). Дзякуючы цьвёрдасьці Захаркі БНР не спыніла існаваньня.
Два свае апошнія дзесяцігодзьдзі Васiль Захарка пражыў у Празе — горадзе, які ад часоў Францiшка Скарыны адыгрываў у нашай гісторыі выключную й- адрозна ад любой іншай Васіль Захарка Паседжаньне Першай Усебеларускай палітычнай канфэрэнцыі ў Празе (верасень 1921 г.). Васіль Захарка быў абраны віцэстаршынём канфэрэнцыі імёны свабоды 215 эўрапейскай сталіцы — нязьменна станоўчую ролю.
Захарка кіраваў праскім таварыствам «Беларуская Рада», зьбіраў архіў БНР, выкарыстоўваў любую нагоду для зваротаў у Лігу Нацыяў і дыпляматычныя прадстаўніцтвы, каб паведаміць чалавецтву пра зьдзекі і злачынствы, што чыніла ў Беларусі бальшавіцкая ўлада.
У 1928 годзе, пасьля скону Пётры Крачэўскага, Захарка заняў пасаду Старшыні Рады БНР ды заставаўся ім да сакавіка 1943-га. Тады, ужо на Божай пасьцелі, ён паводле тэстамэнту здаў паўнамоцтвы Міколу Абрамчыку.
Гестапа забараніла выступаць над магілай Захаркі з прамовамі. Калі, нягледзячы на гэта, Абрамчык сказаў разьвітальнае слова, прадстаўнік акупацыйнай адміністрацыі загадаў засыпаць дамавіну. Самлелую ў той момант Ларысу Геніюш выносілі з кладоў на руках сьпявак Міхал Забэйда-Суміцкі і былы слуцкі паўстанец Васіль Русак.
Магілу другога прэзыдэнта БНР Васіля Захаркі вы знойдзеце на праскіх Альшанскіх могілках паблізу апошняга зямнога прыстанку першага прэзыдэнта — Пётры Крачэўскага.
Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне
Таксама ў гэты дзень
1499 — кароль і вялікі князь Аляксандар надаў Менску магдэбурскае права.
1633 — кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза афіцыйна прызнаў праваслаўную царкву на тэрыторыі Рэчы Паспалітае.
1990 — з Канстытуцыі СССР быў выключаны шосты артыкул — пра кіраўнічую ролю камуністычнай партыі.
У гэты дзень нарадзіліся
1902 — Павал Малчанаў, беларускі актор.
1931 — Павал Дубашынскі, беларускі актор.
1931 — Павал Місько, беларускі пісьменьнік.
У памяці
1644 — памёр Мікалай Сапега, ваявода менскі, ваявода берасьцейскі, кашталян віленскі.
1979 — памёр Міхась Сяўрук, беларускі мастак і графік.